Rush атрымалі зорку на Алеі славы

Канадскі гурт Rush уганараваны імянной зоркай на галівудскай Алеі славы. Цырымонія закладкі памятнага знака адбылася 25 чэрвеня ў прысутнасці сотняў прыхільнікаў знакамітай каманды. Адмысловымі гасцямі цырымоніі сталі вакаліст Smashing Pumpkins Білі Корган (Billy Corgan) і Дона Хэлпер (Donna Halper) – былы музычны рэдактар радыё WMMS-FM, якое ўпершыню выпусціла ў эфір дэбютны альбом Rush у 1974 годзе.

«Ужо амаль чатыры дзясяткі гадоў музыкі Rush застаюцца вернымі і самім сабе і сваёй музыцы, - заявіла Халпер на цырымоніі. – Поспех не сапсаваў іх - яны ніколі не здрадзілі сваёй шчырасці і сумленнасці. Мы жывем у свеце, дзе добрыя хлопцы, як правіла, не выйграюць, але Rush з'яўляюцца жывым доказам таго, што часам яны ўсё ж фінішуюць першымі!».

Зорка Rush стала 2412-тай на Алеі славы.

Фота: commons.wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі