Руслан Аляхно прадставіць Беларусь на Еўрабачанні-2008

Менавіта ён, на думку журы, здольны годна прадставіць нашу краіну на міжнародным конкурсе песні У мінскім Палацы спорту прайшоў фінал Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекту “Еўрафэст”. За пуцёўку ў Белград на Міжнародны конкурс песні “Еўрабачанне-2008” пазмагаліся чацвёра выканаўцаў: Gunesh, гурт “Litesound”, Руслан Аляхно і гурт “По глазам”. Пераможцу абірала журы ў складзе міністра культуры Уладзіміра Рылаткі, кампазітара Васіля Раінчыка, мастацкага кіраўніка ансамбля “Сябры” Анатоля Ярмоленкі, кампазітара Ядвігі Паплаўскай, спявачкі Ірыны Дарафеевай, кіраўнікоў Белтэлерадыёкампаніі і народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Журы аддала перамогу Руслану Аляхно, які выконваў песню “Hasta La Vista”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі