Руслан Аляхно, "Сябры" і "Тяни-Толкай" падтрымаюць расійскіх камуністаў
Праўда, дырэктар "Тяни-Толкай" Павел Чыкезаў кажа, што гэта проста канцэрт у цэнтры Масквы, і што беларускі гурт знаходзіцца "па-за палітыкай".
Нагадаем, што вечарам 6 верасня кандыдаты ў мэры Масквы правядуць канцэрты-мітынгі. Беларускія музыкі выступаюць на плошчы Рэвалюцыі ў акцыі ў падтрымку кандыдата ад КПРФ Генадзя Зюганава.
Акурат у гэты час на праспекце Сахарава ў акцыі ў падтрымку кандыдата ад апазіцыі Аляксея Навальнага выступіць "Ляпіс Трубяцкой".
Таксама ў інтэрв'ю радыё "Свабода" Павел Чыкезаў распавёў, што "Тяни-Толкай" граюць на канцэрте ў Маскве бясплатна: маўляў, "гэта прэстыж — выступіць у цэнтры Масквы". А вось хто такі Навальны, дырэктар "Тяни-Толкай" не ведае. І "Ляпісаў" не любіць:
"Ляпіс Трубяцкой" — для мяне не аўтарытэт. Я не люблю такую творчасць. Гэты гурт не нясе культуру ў масы".
Выбары мэра Масквы адбудуцца 8 верасня.
Фота: www.concert-star.ru