Руслан Аляхно: Я не паруся з-за 21-га месца ў віртуальным галасаванні
Паводле віртуальнага галасавання на старонцы
Еўрабачання , Руслан Аляхно, які ў траўні прадставіць Беларусь на гэтым
папулярным конкурсе, знаходзіцца толькі на 21-м месцы. У інтэрв’ю Еўрарадыё спявак заявіў, што не парыцца з гэтай нагоды.
Аляхно: Я наогуол не паруся з гэтай нагоды, - гэта ж не конкурс, а ўсяго толькі галасаванне ў Інтэрнэце. Мне зусім без розніцы, на якім я там знаходжуся месцы. Для мяне галоўнае – выступіць на конкурсе і выступіць добра.
Песню свайго расійскага канкурэнта Дзімы Білана Руслан называе “нядрэннай”.
Аляхно: Я чуў песню Білана на расійскім адборы да "Еўрабачання". Нядрэння песня. Аднак акрамя Дзімы Білана шмат канкурэнтаў з іншых краін і з іншымі песнямі. На жаль, я праслухаў песні не ўсіх прэтэндэнтаў на перамогу, але лічу, што кожны, хто прадстаўляе сваю краіну на гэтым конкурсе, варты найвышэйшай адзнакі.
Дарэчы, сёння ў Бялградзе пройдзе лёсаванне, на якім вызначыцца шчаслівы для нашай краіны нумар.
Фота: www.bobruisk.org