Руслан Салей траўмаваў калена на пачатку матча "Каларада" з "Анахаймам"

Абаронца "Каларада" Руслан Салей траўмаваў калена на пачатку хатняга матча чэмпіянату НХЛ з "Анахаймам". Дарэчы, у гульні каманда беларуса пацярпела разгромную паразу - 2:7. Праз 5 хвіл. 36 сек. ад пачатку сустрэчы наш суайчыннік пакінуў пляцоўку пасля сутыкнення з форвардам "Анахайма" Бобі Раянам і на лёд больш не вяртаўся.

Да траўмы Руслан Салей паспеў правесці на пляцоўцы 1 хвіл.20 сек. і зрабіць 1 кідок па варотах.

Наколькі сур'ёзнае пашкоджанне атрымаў беларускі хакеіст, пакуль не паведамляецца. Пакуль невядома, ці не перашкодзіць траўма Салею выступіць у складзе зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Швейцарыі, які пройдзе з 24 красавіка па 10 траўня.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі