Рустам Валіулін заняў восьмае месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км
Някепска выступілі беларускія біятланісты ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў на чэмпіянаце свету ў Швецыі. У 20-ку патрапілі адразу двое беларусаў.
Рустам Валіулін нейкі час нават паказваў лепшы вынік, але памылка падчас стральбы і штрафная хвіліна адкінула яго на 8-е месца. Сяргей Новікаў заняў 14-е месца, Аляксандр Сыман быў 21-м.
Першыя два месцы дасталіся нарвежцам Эмілю-Хэнглі Свенсану і Оле-Эйнару Б’ёрндалену, трэцяе ў расіяніна Максіма Максімава.
Дзевятае месца ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Швецыі заняла беларуска Вольга Кудрашова. А перамогу святкавала Кацярына Юр’ева з Расіі. Кудрашова адстала ад яе на 3 хвіліны 28 секундаў. Вольга Назарава заняла 19-е месца, Людміла Калінчык – 30-е, Надзея Скардзіна – 56-е.