Рутэнка атрымаў іспанскае грамадзянства, але памятае пра зборную Беларусі

Іспанскае грамадзянства прыняў гулец гандбольнага клуба “С'юдад-Рэаль” беларус Сяргей Рутэнка. Цяпер ён гуляе за свой клуб без легіянерскага статуса.
Нагадаем, што беларускі гандбаліст спачатку прыняў грамадзянства Славеніі і выступаў за зборную гэтай краіны. Летась пасля шэрагу размоваў з кіраўніком Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімірам Канаплёвым Рутэнка заявіў, што вернецца ў беларускую зборную.

Гэтая падзея чакаецца прыкладна праз год, калі скончыцца тэрмін трохгадовга “каранціна” гандбаліста. Паводле словаў Сяргея Рутэнкі, атрыманне іспанскага грамадзянства не перакрэслівае яго намер вярнуцца ў зборную Беларусі.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі