Рыдлі Скот здыме два прыквелы "Чужога"
Рыдлі Скот плануе зняць два прыквелы да свайго знакамітага фільма "Чужы", і абодва яны будуць стэрэаскапічнымі. Пра гэта распавёў сам рэжысёр у інтэрв'ю рэсурсу Collider. Ён
падкрэсліў, што збіраецца адразу здымаць фільмы ў фармаце 3D, а не
канвертаваць відэашэраг на этапе пост-прадакшн.
Пры гэтым, стваральнікам карцін давядзецца вырашыць шэраг тэхнічных праблем, галоўная з якіх складаецца ў тым, што ўсё стэрэаскапічнае кіно здымаецца пры вельмі інтэнсіўным асвятленні на пляцоўцы, тады як стылістыка "Чужога" будуецца на прыглушаным святле і адсутнасці выразных ценяў у кадры.
Дзеянне першага фільма будзе адбывацца за 30 гадоў да падзеяў арыгінальнай карціны. Галоўным героем будзе жанчына. Рыдлі Скот збіраецца растлумачыць гледачам, адкуль узяўся іншапланетны зоркалёт на планетоідзе, на якім у першай серыі здзейсніў пасадку экіпаж касмічнага грузавіка "Настрома", і што адбылося з прышэльцамі.
Рэжысёр прыступіць да працы над першай карцінай адразу пасля выхаду ў пракат яго новага фільма "Робін Гуд".
Фота: www.seganerds.com