Рыгор Барадулін: Дактары абяцалі, што яшчэ трошку працягну… (ФОТА)
Учора Народны паэт Беларусі выпісаўся з лякарні Учора ўвечары Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін выпісаўся з мінскай лякарні №10. За апошні час дзядзька Рыгор патрапляе на шпітальны ложак другі раз – нават Новы год ён сустрэў у бальніцы. Апошнія два патрапленні да лекараў звязаныя з сардэчнымі праблемамі – паэта вырашылі “падрамантаваць”, бо сэрца пачало шаліць…
Пасля выпіскі Рыгор Барадулін паведаміў Еўрарадыё, чаму гэтым разам патрапіў да лекараў, а таксама пра сваё самаадчуванне.
Рыгор Барадулін: Ну разумееце – і галава, як заўсёды, і сэрца… Троху падрамантавалі, абяцалі, што яшчэ трошку працягну… Я думаю, што працягну яшчэ, яшчэ хочацца пажыць… Ёсць такія моманты, што, здаецца, усё надакучыла – а ўсё-ткі падумаеш, дык другі раз жа жыць не будзеш…
Праз два тыдні Народны паэт адзначыць сваё 75-годдзе. Ягоныя сябры і знаёмыя заўважылі, што колькі гадоў запар Барадулін адмыслова на гэты час клаўся ў лякарню, бо сціпла ставіцца да шматлікіх віншаванняў, не любіць адзначаць дні народзінаў. Ці не будзе так зараз?
Рыгор Барадулін: Не дай Бог, не!.. Хопіць ужо, што Новы год у бальніцы сустрэў… Хацелася б дома. Усё-ткі Дзень народзінаў, да таго ж юбілей. З аднаго боку такая лічба, што страшнавата… Каб мне ў маладыя гады сказалі, што дажыву да 75-ці, я б сказаў, што гэта казка. Але бачыце -- Бог даў дажыць…
Нават зараз, у свой 75-ы Дзень народзінаў паэт не плануе пакуль ніякіх гучных святкаванняў.
Рыгор Барадулін: Не дужа гэтага хачу… Можа, камерна неяк – некалькі чалавек збярэцца, папяяць песні, пачытаць вершы…
Жонка паэта Валянціна Міхайлаўна кажа, што ягонае здароўе сапраўды апошнім часам не на вышыні. Звязвае гэта з маразамі, адсутнасцю шпацыраў па свежым паветры, абмежаванымі рухамі.
Валянціна Барадуліна: Спадзяюся, што пасля гэтай апошняй лякарні яму лепей будзе. Быццам бы ён казаў, што з галавою ў яго трошачку лягчэй стала. Сэрца – не ведаю як, будзем глядзець. Можа гэта ўсё таму што зіма, таму што не ходзіць, не прагульваецца, нагрузкі няма на сэрца. Таму яно так забарахліла – яму ж трэба пэўная “фіззарадка”!..
Валянціна Міхайлаўна кажа, што, дзякуй Богу, ніякіх сур’ёзных адхіленняў у здароўі паэта лекары не знайшлі.
Валянціна Барадуліна: Пакуль што ніякага дыягназу такога канкрэтнага няма. Ішэмічная хвароба сэрца – дык гэта амаль у кожнага старога чалаевка. Але так страшэннага нічога не гавораць. Вось толькі кашаль мяне ягоны непакоіць. Мне здаецца, што гэта сардэчны. Увесь час ён кашляе – але, пэўна, не таму, што там бронхі ці лёгкія… Спадзяюся, што будзе лепей. Вось перабудзе ён свой юбілей, а там ужо вясна, летам у Вушачу, калі, дасць Бог дажывем. І там ён ужо, думаю, ачуняе!
Еўрарадыё зычыць Народнаму паэту здароўя і плёну!
Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай
Зборы дахаты
Пры выпісцы дзядзька Рыгор быў у добрым настроі
Працоўнае месца паэта ў лякарні было напраўду спартанскім