Рыгор Кастусёў партыйных "чыстак" рабіць не збіраецца
У Партыі БНФ ёсць некалькі дзясяткаў чалавек, якія працавалі на іншых прэтэндэнтаў. Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў кажа, што пра гэта ведае. Але радыкальных мераў да гэтых асобаў Партыя БНФ прымаць не плануе:
Кастусёў: "Мы не плануем радыкальныя меры, хай лепш гэта будзе на іх сумленні. Канешне, размаўляць будзем – нейкім чынам гэта абмеркаваць трэба. Трэба абмеркаваць нашу далейшую працу. Я лічу, што мяне зарэгіструюць і трэба будзе праводзіць агітацыйную кампанію. Будзем намагацца і гэтых людзей далучыць, якія, як кажуць, адбіліся ад рук".
Нагадаем, што лідар АГП Анатоль Лябедзька абяцаў разабрацца з тымі партыйцамі, якія агітавалі не за Яраслава Раманчука, не прыпыніўшы сяброўства ў партыі.