Рыгор Кастусёў застаўся без партыйнага сайта
22 верасня перастаў працаваць сайт Партыі БНФ. “This Account Has Been Suspended” – адзінае, што сёння можна прачытаць на старонцы. Як распавёў Еўрарадыё старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч, гэта не звязана з палітычнымі прычынамі. Янукевіч: "Гэта тэхнічная праблема. Тая кампанія, якая забяспечвае нам хостынг, сама набывае яго ў іншай кампаніі. Паміж імі ўзніклі нейкія праблемы. Таму, тая кампанія, якая стаіць вышэй, адключыла хостынг. Праблема вырашыцца цягам дня".
Пры адсутнасці сайту праца ў інтэрнэце, кажа Янукевіч, ідзе праз Livejournal і Facebook. У будучыні ПБНФ абяцае знайсці больш надзейную кампанію, каб пазбегнуць цяжкасцей з працай сайта.
Нагадаем, што ў БНФ ужо былі праблемы з рупарам у інтэрнэце. Пасля абрання старшынёй партыі Аляксея Янукевіча новае кіраўніцтва не мела доступу да старога сайту.