Рыгору Барадуліну ў другі раз не далі Нобелеўскую прэмію

Сёння Нобелеўскі камітэт назваў лаўрэата ў галіне літаратуры. Прэміяй узнагароджана 87-гадовая англійская пісьменніца Дорыс Лесінг.
Былі адзначаныя яе творы, прысвечаныя адносінам паміж рознымі цывілізацыямі і культурамі. Цікава, што імя лаўрэата гэтага года не згадвалася ў спісе верагодных прызёраў.

Фаварытамі прэміі лічыліся амерыканскі пісьменнік Філіп Рот, італьянскі пісьменнік Клаўдыё Магрыс, амерыканскі артыст Боб Дзілан і ізраільскі пісьменнік Амас Оз.

Нагадаем, сярод прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі быў і народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Яго другі год запар намінуюць за зборнік духоўнай паэзіі “Ксты”.

У пятніцу будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў вылучаныя і два беларусы: другі раз запар патрапіў у шорт-ліст праваабаронца Алесь Бяляцкі і ўпершыню былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі