Рыхтуецца візіт у Мінск еўракамісара Беніты Ферэра-Вальднер

Ідзе падрыхтоўка візіту ў Мінск еўракамісара па знешніх сувязях Беніты Ферэра-Вальднер. Як паведаміла яе прэс-сакратар Крысціяна Хоман, візіт плануецца, але дакладная дата пакуль не вядомая.

Пры гэтым прадстаўнік еўракамісара адмовілася каментаваць тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі з Бенітай Ферэра-Вальднер, якая адбылася 12 траўня. Яна не стала ўдакладняць таксама, па чыёй ініцыятыве адбылася размова, перадае БелаПАН.

Паводле афіцыйнай інфармацыі бакі абмеркавалі "рэалізацыю праграмы "Ўсходняе партнёрства", узаемадзеянне паміж Беларуссю і ЕС і пытанне візіту Ферэра-Вальднер у Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі