Рыхтуюцца акцыі салідарнасці і пратэсту
19 студзеня ў розных краінах свету адбудуцца акцыі салідарнасці з пацярпелымі ад рэпрэсій у Беларусі. Роўна праз месяц пасля падзеяў 19 снежня беларусы замежжа і проста неабыякавыя людзі правядуць акцыі ў падтрымку ахвяраў рэпрэсій і будуць пратэставаць супраць хвалі гвалту, якая ахапіла Беларусь.
Як паведамілі charter97.org актывісты з Кракава, студэнты тамтэйшых ВНУ зладзяць адмысловую акцыю ў гэты дзень.
Таксама 19 студзеня беларускі "Свабодны тэатр", Amnesty International и Public Theater у Нью-Ёрку праводзяць акцыю пратэсту "Free Belarus", у якой возьме ўдзел тэатральная супольнасць Нью-Ёрка.