Рымашэўскага запрасілі выступіць на паседжанні ПACE ў Парыжы

Сустаршыня Хрысціянскай дэмакратыі і кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі выступіць на паседжанні Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы ў Парыжы 18 лістапада, паведамляе газета "Наша Ніва". На паседжанні сярод іншых пытанняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі. У сустрэчы таксама возьмуць удзел віцэ-спікер палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі, спецыяльны карэспандэнт "Народнай газеты" Андрэй Бабок і намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Аляксандраў.

Парламенцкая Асамблея — адзін з двух галоўных органаў Савета Еўропы. Гэта кансультатыўны орган, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў Савета Еўропы. Беларускі парламент у 1997 годзе часова пазбаўлены статуса "адмысловага госця" і на сесіях не прадстаўлены.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі