Рымашэўскі распавёў падаткавікам, хто аплочвае яго тэлефанаванні

Меркаванаму кандыдату ў прэзідэнты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прапанавалі распавесці пра даходы і выдаткі за апошнія 10 гадоў. Палітык расцэньвае дзеянні падатковай інспекцыі як палітычны ціск. Пра гэта Віталь Рымашэўскі распавёў Еўрарадыё. Рымашэўскі: “Патэлефанавалі, папрасілі прыйсці. Сёння быў у падатковай. Партыйная дзейнасць фінансуецца дабраахвотнымі ўнёскамі грамадзянаў Беларусі. Мы не можам агучыць імёны гэтых людзей, бо тады іх чакаюць рэпрэсіі. Я не турбуюся наконт прадастаўлення вычарпальных дадзеных. Гэта я зраблю. Тут іншая справа. Ці трэба турбавацца, калі да вас у дзверы грукае НКВД?”

Дарэчы, Рымашэўскі распавёў, што партыя аплочвае яму, напрыклад, выдаткі за працоўныя званкі. У падатковай яго папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасць, дадаў палітык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі