Рыжанам паказалі камеры катаванняў КДБ
У пятніцу апошні раз грамадскасці паказалі былы будынак КДБ ў Рызе, на вуліцы Брывібас. Журналісты змаглі азнаёміцца з ізалятарамі часовага ўтрымання, якія працавалі аж да 31 траўня 2008 г. Акрамя таго, былі паказаныя карцэры, якія не выкарыстоўваюцца ужо шмат гадоў, і склеп, у якім катавалі людзей. Карэспандэнт NovoNews пабываў на месцы падзеяў.
Журналістам паказалі камеры, у якіх сядзелі палітвязні. Душавыя сцены наскрозь праедзеныя грыбком - не дапамагалі нават рамонты.Больш за ўсё журналістаў прыцягнулі склады ў склепе - некалі яны былі карцэрамі. У пакойчыках 1 на 1 метр у поўнай цемры ўтрымліваліся вязні, іх катавалі ў тым жа склепе працаўнікі КДБ. Па аповедах працаўнікоў
будынка, у былых катавальнях завёўся прывід. Аднак журналісты ў яго не паверылі. Здымкі карцэраў і катавальняў можна пабачыць на novonews.lv