Са 180 пікетаў у падтрымку Лукашэнкі ў Мінску засталося 25

Ініцыятыўная група па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі згортвае актыўнасць. Са 180 пікетаў, створаных у Мінску 30 верасня, зараз працуе толькі 25. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Юрый Міронаў: Міронаў: "Збор подпісаў у Мінску працягваецца ў грамадскіх прыёмных. І будзе 25 пікетаў па горадзе".

Акрамя пікетаў, подпіс за Аляксандра Лукашэнку можна паставіць у грамадскіх прыёмных "Белай Русі". Іх у Мінску працуе 11 - па адной у кожным раёне сталіцы, акрамя Маскоўскага, дзе іх ажно тры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі