Са здароўем Някляева разбяруцца
Аляксандр Лукашэнка адказаў тэлеканалу Euronews на пытанне наконт стану здароўя Уладзіміра Някляева. Паводле словаў Лукашэнкі, у Беларусі вельмі моцная сістэма аховы здароўя, не горш за Францыю. Прэзідэнт упэўнены, што з усімі праблемамі са здароўем, у тым ліку экс-кандыдатаў, разбяруцца. "Я не доктар і не хачу ўмешвацца ў гэтыя пытанні", - заявіў ён у інтэрв'ю каналу 20 снежня.