Са здымачнай пляцоўкі Індыяна Джонса скралі кампутары

У здымачнай групы новага фільма пра прыгоды Індыяна Джонса невядомыя выкралі кампутары і фатаграфіі з пляцоўкі. Пра гэта заявіла прэс-аташэ кінакампаніі DreamWorks Pictures Крысцін Старк. Акалічнасці здарэння не называюцца, як і не названыя ні месца, ні час здарэння.

Паведамленне пра крадзяжы з'явіліся літаральна праз некалькі гадзінаў пасля таго, як стала вядома пра ўрэгуляванне пазову ў суд DreamWorks Pictures на акцёра другога плану Тайлэра Нэльсана, які адкрыў дэталі сюжэта новага фільма пра Індыяна Джонса газеце Oklahoma"s Edmond Sun.

Нагадаю, што новы фільм атрымаў назву “Індыяна Джонс і каралеўства крыштальнага чэрапа”. Яго прэм'ера прызначаная на 22 траўня 2008 года. У карціне здымаюцца Харысан Форд, Шайя Ла Бэф, Кэйт Бланшэт. Рэжысёрам стужкі стаў Стывен Спілберг.

Сцэнар карціны да апошняга часу захоўваўся ў строгай таямніцы. Аднак паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, апроч звычайных для Індыяны Джонса пошукаў артэфактаў, яму давядзецца перажыць і яшчэ адну важнаю прыгоду - сустрэчу са сваім сынам.

Фота: www.mymovies.it

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі