СААЗ: каранавірусам маглі заразіцца каля 10% насельніцтва Зямлі
Каранавірусам маглі заразіцца каля 10% насельніцтва Зямлі. Такую заяву 5 кастрычніка зрабіў дырэктар праграмы па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Майкл Раян. Паводле яго слоў, пандэмія крыху адступіла ў Афрыцы і на ўзбярэжжы заходняй часткі Ціхага акіяну. А вось у іншых кропках планеты ідзе рост заражэнняў. Іх ужо амаль 35 мільёнаў, памерлі больш за мільён чалавек.
У Беларусі зарэгістравана 80,6 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам (+401 за апошнія суткі), памерлі 862 чалавекі (+5 за суткі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.