СААЗ лічыць, што сітуацыя з пандэміяй у свеце пагаршаецца

СААЗ лічыць, што сітуацыя з пандэміяй у свеце пагаршаецца

У Еўропе сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса паляпшаецца, але ў свеце ў цэлым яна пагаршаецца. Пра на брыфінгу ў Жэневе 8 чэрвеня заявіў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус.

"СААЗ атрымала паведамленні пра амаль 7 мільёнаў выпадкаў [заражэння каранавірусам] у свеце і пра амаль 400 тысяч памерлых", — перадае ТАСС яго словы. 

На працягу дзевяці з апошніх 10 дзён у свеце штодня рэгістравалася больш за 100 тысяч новых хворых на COVID-19. У нядзелю было зарэгістравана больш за 136 тысяч новых захворванняў за адны суткі. Па словах Гебрэесуса, тры чвэрці новых захворванняў прыпадаюць на 10 дзяржаваў — пераважна ў Амерыцы і Паўднёвай Азіі". Таксама ён дадаў, што рост выпадкаў захворвання на каранавірус працягваецца ў большасці краін Афрыкі. "Мы бачым таксама рост колькасці выпадкаў COVID-19 у раёнах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі", — дадаў ён.

Кіраўнік СААЗ назваў самазаспакоенасць галоўнай пагрозай у гэтых дзяржавах. Ён падкрэсліў, што неабходна не дапусціць распаўсюду інфекцыі, "асабліва падчас масавых сходаў рознага роду, якія пачынаюць аднаўляцца ў многіх краінах".

У Беларусі па стане на 8 чэрвеня афіцыйна налічваецца 49 453 выпадкі заражэння каранавірусам, 276 пацыентаў памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі