СААЗ: ёсць надзея, што вакцына супраць COVID-19 з'явіцца да канца года
У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя агучылі прагноз наконт з'яўленне вакцыны ад COVID-19. "Нам спатрэбіцца вакцына, і ёсць надзея, што мы можам мець яе да канца гэтага года, — гаварыў Тэдрас Гебрэесус, кіраўнік СААЗ. — Надзея ёсць".
Напярэдадні спецыялісты арганізацыі заяўлялі, што каранавірусам маглі заразіцца да 10% насельніцтва планеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.