СААЗ зноў рэкамендуе насіць маскі
Уваход толькі ў масках
Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе аднавіць некаторыя карантынныя меры на фоне росту захворвання на каранавірус і іншыя хваробы дыхальных шляхоў. З такім пасылам да грамадскасці звярнуўся генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэісус, піша hromadske.
"Захворванні дыхальных шляхоў, выкліканыя COVID-19, грыпам і іншымі ўзбуджальнікамі, растуць у многіх краінах некалькі тыдняў, і чакаецца, што гэта працягнецца пасля апошніх свят", — сцвярджае ён.
Кіраўнік СААЗ парэкамендаваў людзям "выкарыстоўваць маскі, вентыляцыю і дыстанцыю, каб зменшыць уплыў", а таксама пераканацца, што прышчэпкі супраць COVID-19 і грыпу зробленыя, і тэрмін іх дзеяння не мінуў.
Акрамя таго, ён заклікаў урады краін забяспечыць доступ насельніцтва да надзейных тэстаў, метадаў лячэння і вакцынавання, асабліва для тых, хто знаходзіцца ў групе рызыкі. Сярод іншага ў СААЗ просяць прадоўжыць назіранне і справаздачнасць, каб адсочваць эвалюцыю каранавіруса, а таксама інфармаваць насельніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.