Сацыял-дэмакраты шлюць індывідуальныя звароты ў Мінюст

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі.

Маслоўскі: "Ва ўсіх абласцях праводзім акцыю. Пішам індывідуальныя звароты ў Міністэрства юстыцыі, таму што не ведаем, што гэта за другое папярэджанне вынесена партыі. У нас яго няма. Кажуць, яго выдалі на рукі Анатолю Ляўковічу, і ён яго хавае ад партыйцаў. А мы хочам даведацца яго змест, каб яго абскардзіць. Ад Брэсцкай вобласці ўжо напісана каля 60 зваротаў".

Нагадаем, што Мінюст прызнаў нелегітымным з’езд БСДП (Г) у кастрычніку 2010 года, на якім замест Анатоля Ляўковіча на старшыню абралі Анатоля Сідарэвіча. Мін'юст папярэдзіў партыю за адсутнасць дзейнасці па падрыхтоўцы паўторнага з’езду.

Дарэчы, ужо прызначаныя дзве даты паўторнага з’езду. На 15 траўня з’езд склікае ЦК партыі, а на 23 красавіка склікае людзей аргкамітэт на чале з Анатолем Ляўковічам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі