“Сацыяльны марш” адбудзецца ў Мінску 4 лістапада
“Сацыяльны марш” адбудзецца ў Мінску 4 лістапада. Плануецца, што шэсце пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы да будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Пра гэта заявіў старшыня аргкамітэту па падрыхтоўцы акцыі Валерый
Ухналёў. Паводле яго словаў “Сацыяльны марш” – гэта не адна акцыя, а
“шэраг мерапрыемстваў, разлічаных на доўгі перыяд часу”.
Ухналёў называе яго пачаткам кампаніі, накіраванай на змену сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. У яе рамках 30 верасня Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы маюць намер правесці больш за 300 “сацыяльных” пікетаў ва ўсіх раёнах Беларусі.
А 2 кастрычніка, у дзень адкрыцця сесіі Палаты прадстаўнікоў, арганізатары збору подпісаў супраць адмены ільготаў збіраюцца перадаць сабраныя подпісы выбаршчыкаў дэпутатам.
БелаПАН