Сакратаром ЦВК Беларусі стала Алена Дмухайла

Сакратаром ЦВК Беларусі стала Алена Дмухайла

У сераду, 21 снежня, Цэнтрвыбаркам Беларусі ўпершыню сабраўся ў новым складзе. На гэтым пасяджэнні сакратаром ЦВК была абраная Алена Дмухайла, намеснікам Лідзіі Ярмошынай стаў Вадзім Іпатаў, інфармуе БЕЛТА.

Сёння Савет Рэспублікі выбраў чальцамі Цэнтрвыбаркама шэсць чалавек — Андрэя Гуржыя, Вольгу Дарашэнку, Святлану Кацуба, Аляксандра Ласякіна, Ігара Плышэўскага і Ірыну Целікавец. Сенатары ўзгаднілі прызначэне Аляксандрам Лукашэнкам Ярмошынай на пасаду старшыні ЦВК. Тым жа ўказам кіраўніка дзяржавы чальцамі камісіі былі прызначаныя згаданыя Алена Дмухайла і Вадзім Іпатаў, а таксама Сяргей Каліноўскі, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі.

Як вядома, з 2000 года сакратаром ЦВК працаваў Мікалай Лазавік, які памёр у лістападзе 2016-га на 66-м годзе жыцця. Алене Дмухайла 45 гадоў. Дагэтуль яна была чальцом ЦВК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі