Сакрататарыят АДКБ: падпісанне Мінскам дамовы — справа аднаго-двух тыдняў
У Сакратарыяце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Еўрарадыё паведамілі, што дамова аб стварэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання Беларуссю дагэтуль не падпісаная. Нагадаем, падчас сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2009” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая зрабіць гэты крок. Прэс-сакратар АДКБ Віталь Стругавец так тлумачыць сітуацыю:
“Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што Беларусь скончыла працэдуры падрыхтоўкі да падпісання. Як толькі з Мінска будзе атрыманы афіцыйны дакумент — усё, мы гатовыя да таго, каб падпісаць, давайце ўзгадняць, дзе і калі — мы з Сакратарыята гатовыя ў любы момант пад’ехаць”.
На думку Стругаўца, падпісанне дамовы аб КСАР — гэта "справа аднаго-двух тыдняў”, бо працаёмісты этап тэхнічнай падрыхтоўкі дакументаў і іх узгаднення ў беларускіх міністэрствах завершаны.
Нагадаем, у чэрвені 2009 года кіраўнік Беларусі адмовіўся падпісваць дакументы па КСАР праз “малочную вайну” з Расіяй. 14 чэрвеня краіны-ўдзельніцы АДКБ падпісалі дамову без Беларусі. Пасля ліпеньскага нефармальнага саміта АДКБ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падпісваць ці не падпісваць дамову аб стварэнні КСАР — гэта яго асабістае пытанне, і ён сам “вырашыць, калі і што падпісваць”.