Салігорскія шахцёры пагражаюць бестэрміновай забастоўкай

Салігорскія шахцёры правялі пад зямлёй сутачны страйк. Гэтая акцыя была папераджальнай. Гарнякі гавораць, што калі ўлады пазбавяць іх шэрагу сацыяльных гарантый, акцыя паўторыцца ў новым фармаце — будзе бестэрміновай і больш масавай.

Папераджальны сутачны страйк прайшоў 9 верасня на чатырох руднях “Беларуськалія” па "італьянскім" метадзе: гарнякі спусціліся пад зямлю, але не прыступілі да працы. Страйкам было ахоплена каля 80% усіх падземных працоўных.

Асноўнай прычынай страйку стаў намер урада пазбавіць шахцёраў шэрагу іх сацыяльна-эканамічных гарантый. Гэта можа адбыцца з прыняццем закона "Аб прафесійным пенсійным страхаванні".

Тады для гарнякоў будуць спыненыя выплаты пенсій за працу ў шкодных умовах працы, значна паменшыцца выплата дапамогі пры выхадзе на пенсію.

“Салідарнасць”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі