Самалёт "Белавія" ляцеў у Мюнхен, развярнуўся ва Уроцлаве і сеў у Гродне

Самалёт "Белавія" ляцеў у Мюнхен, развярнуўся ва Уроцлаве і сеў у Гродне

24 студзеня самалёт "Белавія", які выконваў рэйс Мінск-Мюнхен, развярнуўся ва Уроцлаве і прызямліўся ў Гродне. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на пасажыраў рэйса. Паведамляецца, што паветранае судна мусіла вылецець з Мінску ў 12.30, аднак рэйс быў затрыманы на тры гадзіны па "прычыне няспраўнасці сістэмы падачы вады". Праз некаторы час пасля таго, як самалёт вылецеў, камандзір экіпажа аб'явіў, што з-за тэхнічных хібаў самалёт вымушаны зрабіць экстранную пасадку ў Гродне.

Па словах пасажыраў, якія ляцелі ў Мюнхен, пасля пасадкі ў самалёт зайшлі памежнікі і мытнікі і выклікалі шэсць чалавек, якія разам з багажом пакінулі паветранае судна. Астатніх пасажыраў папрасілі пакінуць лайнер для дазапраўкі самалёта палівам. Пасля таго, як яны вярнуліся на свае месцы, ім паведамілі, што "тэхнічныя непаладкі" ліквідаваныя. Гэта выклікала смех у шэрагах пасажыраў. У выніку самалёт прыляцеў у Мюнхен са спазненнем у 5-6 гадзін, многія спазніліся на стыковачныя рэйсы. 

Белавіа і Памежны камітэт сітуацыі пакуль ніяк не каментуюць. 

Самалёт "Белавія" ляцеў у Мюнхен, развярнуўся ва Уроцлаве і сеў у Гродне
Крыніца: Tut.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі