Самалёт "Белавіа" не змог сесці ў Адэсе і вярнуўся ў Мінск
Праз дрэннае надвор'е самалёт авіякампаніі "Белавія" не змог здзейсніць пасадку ў Адэсе. Пілот прыняў рашэнне вярнуцца ў Мінск.
Такім чынам, рэйс В2 849 па раскладзе вылецеў з Нацыянальнага аэрпорта "Мінск" у 13:00, але замест таго, каб прызямліцца ў аэрапорце Адэсы ў 14:20, здзейсніў пасадку ў мінскім аэрапорце ў 15:56.
Складанасці з пасадкай у Адэсе 12 кастрычніка ўзніклі не толькі ў "Белавіа", але і ў самалётаў Міжнародных авіяліній Украіны і авіякампаніі "Матор Січ". Было адмененае прыбыццё трох самалётаў з Кіева і аднаго — з Анталіі. Чарнаморскі порт накрыла штормам, вецер, хуткасць якога дасягала 20 м/с, ламаў дрэвы і паваліў два пад'ёмныя краны.
Дарэчы, кожная авіякампанія самастойна прымае рашэнне аб вылеце ў той ці іншы аэрапорт свету, пакуль ён адкрыты.
Калі надвор'е дазволіць, пасажыры рэйса В2 849 змогуць вылецець у Адэсу ўночы на 13 кастрычніка. Частка з іх пасля прызямлення засталася ў аэрапорце, частка вярнулася ў Мінск у чаканні навінаў пра час вылету.