Самалёт Качынскага не рабіў запыт на пасадку ў Мінску

Дыспетчары Смаленскага аэрапорта прапаноўвалі самалёту польскага прэзідэнта прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Вядома, што польскія пілоты, якія кіравалі прэзідэнцкім Ту-154, вырашылі працягнуць палёт, нягледзячы на дрэннае надвор'е. Польскія пілоты наўрад ці ўсур'ёз разглядалі варыянт аварыйнай пасадкі ў Беларусі. Пра гэта сведчыць тое, што падчас палёта Ту-154 дыспетчары "Мінск-2" не атрымлівалі ніякіх запытаў ад экіпажа. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск":

"У Смаленску ім прапаноўваў прызямліцца ў Мінску. Але ў нас яны ніякіх запытаў не рабілі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі