Самалёт Су-24 пацярпеў крушэнне ў Растоўскай вобласці
У якасці магчымай прычыны здарэння называецца тэхнічная няспраўнасць
Самалёт Су-24 пацярпеў крушэнне ў Растоўскай вобласці падчас навучальна-трэніровачнага палёту. Пра гэта паведамляюць расiйскія СМІ.
Па прадстаўленай інфармацыі, аварыя адбылася ў бязлюдным месцы пры заходзе на пасадку. Экіпаж катапультаваўся, лётчыкаў эвакуіравалі на аэрадром базіравання. Пагрозы іхняму здароўю няма.
У якасці магчымай прычыны здарэння называецца тэхнічная няспраўнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.