Самалёт упаў на гатэль у Інданэзіі, загінулі 30 чалавек (відэа)
Колькасць ахвяраў можа ўзрасці. Пра прычыны катастрофы ваенна-транспартнага самалёта пакуль нічога невядома.
У інданэзійскім горадзе Медан (поўнач вострава Суматра) пацярпеў катастрофу ваенна-транспартны самалёт Hercules C-130 вытворчасці ЗША. Па адной версіі, ён упаў на адзін з гатэляў, па іншай — узарваўся над будынкам гатэля і ўсё наваколле было засыпана абломкамі. Пацярпелі таксама два жылыя дамы і лінія электраперадачаў, паведамляе РІА "Новости".
Паводле апошніх звестак, загінулі 30 чалавек. Аднак колькасць ахвяраў можа ўзрасці.
Вядома, што самалёт выляцеў з ваеннай базы Медан і накіроўваўся на востраў Натуна. Пра прычыны катастрофы пакуль нічога невядома.
Фота: AFP, flickr.com