Самалёту Качыньскага прапаноўвалі прызямліцца ў Мінску
Праз дрэннае надвор'е дыспетчары прапаноўвалі камандзіру экіпажа самалёта, якім ляцеў Лех Качыньскі, прызямліцца ў аэрапорце Мінска, у 200 кіламетрах ад Смаленска. Але першы пілот прыняў рашэнне прызямляцца ў Смаленскай вобласці. Па папярэдняй інфармацыі, у тумане самалёт зачапіўся за вяршкі дрэў і зваліўся ў лесе, не даляцеўшы да аэрапорта каля 2 кіламетраў.
"Газета.Ru" паведамляе, што пасля таго, як самалёт упаў, на яго борце ўспыхнуў пажар. Па сведчаннях відавочцаў, пры падзенні ад самалёта адваліўся хвост.
"Газета.Ru" паведамляе, што пасля таго, як самалёт упаў, на яго борце ўспыхнуў пажар. Па сведчаннях відавочцаў, пры падзенні ад самалёта адваліўся хвост.