Самсонаў выйшаў у паўфінал Суперкубка Еўропы па настольным тэнісе
Уладзімір Самсонаў выйшаў у паўфінал Суперкубка Еўропы па настольным тэнісе, які праходзіць у расійскай Казані. Беларускі спартсмен атрымаў тры перамогі ў квартэце групы "В" і выйшаў у паўфінал. У ліку адоленых апынуліся аўстрыец Вейсін Чэн, грэк Калініёс Крэанга і расіянін Аляксей Смірноў.
Самсонаву прысуджана тэхнічная перамога над грэкам: у першым матчы турніру, сустракаючыся са Смірновым, Крэанга атрымаў траўму і зняўся са спаборніцтваў. За выхад у фінал беларус згуляе з датчанінам Міхаэлем Мейзам.
Да ўдзелу ў Суперкубку Еўропы, прызавы фонд якога складае 120.000 долараў, запрошаны восем найлепшых спартсменаў кантынента.
БелаПАН