Самы багаты беларус купіць «Чэлсі», калі будзе эканоміць 25 гадоў

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі агучыла інфармацыю, паводле якой найбольшы аб’ём задэклараванага фізічнай асобай сукупнага прыбытку за 2006 год перавысіў 20 мільярдаў рублёў (больш за 9 мільёнаў долараў). Зразумела, прозвішча гэтага чалавека і сфера яго бізнес-інтарэсаў трымаецца ў таямніцы.
Нагадаем, сёлета ў сакавіку з сенсацыйнай заявай выступіў кіраўнік праўлення «Прыёрбанку» Сяргей Касцючэнка. Ён сцвярджаў, што ў нашай краіне не менш за 7-10 тысяч доларавых мільянераў. Аднак на старонках часопіса «Форбс» беларусаў па-ранейшаму няма (калі не лічыць расійскага алігарха Алега Дзерыпаску).

«Еўрарадыё» падлічыла, колькі ж трэба гадоў збіраць грошы самаму багатаму беларусу, каб купіць у расійскага алігарха Рамана Абарамовіча брытанскі футбольны клуб «Чэлсі». Нагадаем, Абрамовіч набыў яго за 250 мільёнаў долараў.

Каб сабраць такую суму (а алігарх можа захацець зарабіць некалькі дзесяткаў мільёнаў і ўзняць кошт), беларусу трэба стабільна працаваць і эканоміць больш за чвэрць стагоддзя. А каб дасягнуць сённяшняга становішча Абрамовіча ў рэйтынгу «Форбс» (амаль 19 мільярдаў долараў) беларускаму мільянеру давялося б жыць і працаваць больш за 2000 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі