Самы разумны абітурыент паступае ў медыцынскі ўніверсітэт з 383 баламі

Еўрарадыё вырашыла даведацца, як праходзіць сёлетні прыём дакументаў у найбуйнейшых ВНУ краіны. На сённяшні момант лідэрам па заяўленым сертыфікатам з’яўляецца медыцынскі універсітэт. Тут абітурыент падаў сертыфікаты з колькасцю балаў 383 гэта не менш 95 балаў за кожны тэст і атэстат. У БДУ самая вялікая колькасць балаў - 380, у тэхналагічным універсітэце – 355, а ў тэхнічным на 6 пунктаў ніжэй.

Медыцынскі універсітэт таксама з’яўляецца лідэрам сярод прахадных балаў. Калі на стаматалагічны факультэт прахадны бал ужо болей за трыста. Распавядае прадстаўнік прыёмнай камісіі Арам Аветысаў:

-На стаматалагічны і лячэбны факультэты ўжо ёсць конкурс. На лячэбны факультэт пакуль няма 300 балаў прахадных, а на стаматалагічны па ўскосным прызнакам ужо ёсць.

На думку спадара Аветысава сярэдні ўступны бал у параўнанні з мінулым годам падвысіўся. Але конкурс верагодна знізіццца:

- Бо ў гэтым годзе ўпершыню універсітэты абавязаліся выкладаць вынікі прыёмнай кампаніі ў інтэрнеце. Таму студэнт, назіраючы за дынамікай не будзе ісці туды, дзе прахадны бал вышэй за ягоны.

Адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Людміла Хухлындзіна заўважыла адрозненне з мінулым годам:

- Мы назіраем тэндэнцыю росту колькасці заявак. Калі мы паглядзім дынаміку мінулага года і гэтага года, тады ў параўнанні з мінулым годам працэнт прынятых дакументаў павялічыўся парадку 30 адсоткаў. На сённяшні дзень конкурс ужо склаўся на спецыяльнасці юрыспундэнцыя, гістарычнага профіля, міжнародныя адносіны, лінгвакраінаведанне, міжнароднае права. Блізка да адзінкі спецыяльнасці эканамічнага профіля. Зараз падаюць дакументы ці тыя, хто мае шмат балаў, ці з мінімальнай колькасцью.

Прадстаўнік прыёмнай камісіі радыётэхнічнага універсітэта Міхаіл Гурскі кажа Еўрарадыё, што зараз найбольшай папулярнасцю карыстаецца факультэт кампьютэрных сістэм і сетак. На спецыяльнасць праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогіяў і нанатэхналогіі падаюць абітурыенты з сярэднім балам 310 – 340 балаў. Але ж на ваенны факультэт сёння можна прайсці і з 180 баламі.

Абітурыенты з вёскі наступаюць на пяты сваім гарадскім канкурэнтам. На факультэце кіравання і гуманітарызацыі БНТУ на спецыяльнасці эканоміка і кіраванне прадпрыемствам з сельскай мясцовасці пададзена болей заявак, чым з гораду і прахадны бал усталяваўся на ўзроўні 210. Працаўнікі камісій розных універсітэтаў заўважаюць Ёўрарадыё, што выпускнікі з вёсак у шэрагу выпадках па балам пераўзыходзяць гарадскіх абітурыентаў.

Сябра камісіі БНТУ Пётр Цыбуленка прагназуе ўсплеск падачы заявак пасля 24 ліпеня:

- Зараз падаюць студэнты, што маюць высокі бал ці маюць сярэдін бал, тыя хто вызначыўся з спецыяльнасцю незалежна ад формы навучання – платная ці бясплатная.

Спадар Цыбуленка прапануе абітурыентам хутчэй вызначыцца з спецыяльнасцю і не цягнуць да апошніх дзён:

- Ствараецца ажыятаж. Праблемы і для абітурыентаў узнікаюць. Не хапае дакументаў. Справак і ў апошні дзень вельмі складана іх знайсці.

Асабліва здзівіў прахадны бал 220 у БНТУ на спецыяльнасць “праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогіяў”.

Адказны сакратар прёмнай камісіі педагагічнага універсітэта Віктара Зайцава распавядае:

- Больш заявак падаюць на творчыя спецыяльнасці: факультэт народнай культуры, выяўленчае мастацтва, музыкальна-педагагічныя, па скарочанай форме навучання абітуренты пасля каледжу – на дашкольну адукацыю. У першы тыдзень да нас прыйшлі тыя, хто традыцыйна накіраваны на педагагічную адукацыю, ці не паступіў у мінулыя гады.

Шмат студэнтаў хоча хоць куды паступіць і адпаведна чакаюць апошні дзень, каб падаць дакументы туды, дзе нізкі прахадны бал дадае Віктар Зайцаў, ў мінулым годзе здараліся выпадкі, калі абітурыенты, чакаючы апошняга дня, не паспявалі здаць дакументы.

Даведка Еўрарадыё:

Рэжым аднаўлення сайтаў універсітэтаў:

Медыцынскі універсітэт – bsmu.by - аднаўляецца ў рэжыме онлайн
Радыётэхнічны універсітэт – abitur.bsuir.by – аднаўляецца кожныя тры гадзіны
Тэхнічны універсітэт – priem.bntu.by – аднаўляецца кожныя 2-3 хвіліны
БДУ - bsu.by – аднаўляецца штодзень
Лінгвістычны універсітэт - mslu.by – аднаўляецца вельмі кепска
Эканамічны універсітэт - bseu.by – не знойдзена аднаўлення
Тэхналагічны універсітэт - bstu.unibel.by – аднаўляецца кожны дзень
Педагагічны універсітэт – bspu.unibel.by – аднаўляецца кожныя тры гадзіны

Нагадваем, прыёмныя камісіі працуюць да 18 гадзін 29 ліпеня.

Лічбы прыведзеныя ў рэпартажы адпавядаюць 18 ліпеню і вядома зменяцца да канца прыёмнай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі