Самы злосны неплацельшчык Мінска вінен 82 мільёны за камуналку

Гэтая гісторыя з пазыкамі доўжыцца з 2005 году. Асноўная праблема для камунальнікаў у тым, што ў кватэры зарэгістраваныя непаўналетнія: па дакументах тут жыве малодшая дачка наймальніка, пазбаўленая мацярынства, двое яе дзяцей, якіх перавялі ў дзіцячы прытулак, старэйшая дачка, якая цяпер у дэкрэце і двое яе дзяцей. Сям’я апошняй здымае кватэру ў іншым месцы.



Фактычна ў кватэры жывуць асноўны наймальнік, які нядаўна лекаваўся ў ЛПП, і яго малодшая дачка. Іх не могуць перасяліць у жыллё меншай плошчы, бо гэтага не дазваляе заканадаўства, паведамляе “Мінск — Навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі