Самыя барадатыя і вусатыя мужчыны планеты сабраліся ў адным месцы (відэа)
У Нямеччыне ў невялікай вёсцы прайшоў "валасаты" чэмпіянат, на які з'ехаліся каля 300 удзельнікаў з 20 краін свету.
Асацыяцыя барадачоў Нямеччыны ўстанавіла 18 намінацый. Сярод іх былі такія, як "Імператар" і "Мушкецёр" — для тых, хто носіць вусы, "Гарыбальдзі" і "Вердзі" — гэта ўжо для тых, хто носіць бараду. Гледачы і журы ацэньвалі самыя яркія і разнастайныя бароды, укладзеныя з вялікімі цяжкасцямі, з дапамогай немалой колькасці спрэю для валасоў, інфармуе Першы тэлеканал.