Саннікаў і Раманчук сабралі ў Брэсце за тры дні па 500 вывераных подпісаў

Еўрарадыё сталі вядомыя вынікі збору подпісаў за некаторых кандыдатаў на прэзідэнцтва па Брэсту за першыя тры дні.  Паводле заяўленых лічбаў, пакуль па 500 вывераных подпісаў маюць каманды Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука. Каманда Віталя Рымашэўскага назвала паўтары тысячы нявычытаных подпісаў. У штабе Ўладзіміра Някляева назвалі лічбу ў 2 тысячы 300 пэўных подпісаў на вечар нядзелі.  

Найбольш выніковым выяўляецца метад збору подпісаў “ад дзвярэй да дзвярэй”. Але і на пікетах за дзень лік ідзе на сотні, асабліва, калі на месцы прысутнічае сам патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта. 5 кастрычніка ў Брэсце ля Калгаснага рынка быў Андрэй Саннікаў (на здымку). У нядзелю пікетаваць сам за сябе мяркуе Яраслаў Раманчук.



Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі