Саннікаў наведае Кобрын і Брэст, а Някляеў і Раманчук — Оршу

Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі сёння наведваюць рэгіёны. Як паведамляе БелаПАН, Андрэй Саннікаў сустрэнецца з выбаршчыкамі ў Кобрыне і Брэсце. Уладзімір Някляеў наведае Оршу, ускладзе кветкі да помніка Ўладзіміру Караткевічу, правядзе сустрэчы з выбаршчыкамі.  Таксама ў Оршы сёння правядзе сустрэчу з выбаршчыкамі і Яраслаў Раманчук. Ён наведае таксама Крупкі і Коханава, а яго давераныя асобы Міхаіл Чыгір і Анатоль Паўлаў — Нясвіж і Клецк.

Рыгор Кастусёў возьме ўдзел у святкаванні 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Плануецца, што ён выступіць на санкцыянаваным мітынгу ў Слуцку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі