Саннікаў пачаў выступленне з мары пра свабодную Беларусь на рускай мове
Кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Андрэй Саннікаў на беларускім тэлебачанні пачаў выступленне з мары пра свабодную Беларусь на рускай мове.
Саннікаў распавёў, што на яго думку да змены ўлады засталося некалькі тыдняў. А пакуль краіну называюць апошняй дыктатурай Еўропы.
Палітык адзначыў, што галоўная задача ЦВК з той пары, калі яго ўзначаліла Ярмошына, — фальсыфікацыя выбараў.
Кандыдат лічыць, што ў Беларусі павінен быць падзел уладаў. Усе галіны павінны быць незалежныя. Суд і прэса — таксама.
Саннікаў прыйшоў да высновы, што падаткі насельніцтва ідуць на курорты Лукашэнкі, утрыманне Бакіева.
У сваім выступленні палітык узняў тэму зніклых апанентаў Лукашэнкі.
Сваёй галоўнай задачай Саннікаў назваў паляпшэнне жыцця людзей.
ЁН абяцае скасаваць кантрактную сыстэму, прыбраць ідэалогію са школьных праграм, зняць забарону з Чарнобыльскай праблемы, вярнуць ільготы.
Кандыдат распавёў, што мае ўжо спіс будучага ўраду, у яго ёсць праграма трансфармацыі эканомікі, падрыхтаваная разам з эканамістам Злотнікавым.
У канцы выступа Саннікаў запрасіў народ на плошчу 19 снежня.