Саннікаў: я не веру ў самазабойства Алега Бябеніна

Лідэр грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў заявіў, што ў смерці заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна шмат што выклікае сумневы. Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што цела 36-гадовага журналіста было знойдзена на яго лецішчы.
У пракуратуры Дзяржынскага раёна БелаПАН паведамілі, што ўскрыццё цела Алега Бябеніна будзе праведзена 4 верасня. Высветлілася, што пры першапачатковым аглядзе цела на шыі Бябеніна была выяўлена странгуляцыйная баразна, якая можа сведчыць як аб самагубстве, так і аб гвалтоўнай смерці шляхам удушэння пятлёй. Прычыны смерці павінна ўстанавіць экспертыза.

Паводле слоў Саннікава, ён быў на месцы трагедыі і не верыць у самазабойства Бябеніна. Не было знойдзена ніякіх запісак, апошнія СМС Алега сведчылі, што ён збіраўся з сябрамі ў кіно, інфармуе "Хартыя-97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі