“Санта Брэмар” хоча разабрацца, чаму іх фарэль забаранілі ва Ўкраіне

Прадпрыемства “Санта Брэмар” сумесна з ветэрынарнымі службамі Беларусі і Ўкраіны высвятляе прычыны перавышэння дапушчальных узроўняў па мікрабіялагічных паказніках у экспартаванай ва Ўкраіну фарэлі, паведамляе БелаПАН. Украінскі Дзяржаўны камітэт ветэрынарнай медыцыны 18 лістапада часова забараніў увоз на тэрыторыю сваёй краіны слабасалёнай фарэлі вытворчасці “Санта Брэмар”. Забарона грунтуецца за выніках лабараторных даследаванняў. Між тым прадстаўнікі кампаніі звяртаюць увагу на тое, што літаральна ў той самы дзень іх прадукцыю прызналі якаснай у Расіі. У тэлепраграме “Кантрольная закупка” беларуская фарэль была прызнаная найлепшай і ў спажывецкай намінацыі, і ў намінацыі па лабараторных даследаваннях.

На прадпрыемства “Санта Брэмар” нядаўна пабудаваная вялікая лабараторыя, у якой ладзяць 11 тысяч даследаванняў штомесяц. 30% кошту прадукцыі складаюць выдаткі на гэтыя даследаванні. Да таго ж, прадпрыемства атрымала сертыфікат IFS, які дазваляе пастаўляць прадукцыю ў Еўрасаюз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі