Сантэхнік з Віцебска затрымаў аўтазлодзеяў
Падзяку і грашовую прэмію атрымаў сёння 43-гадовы сантэхнік з Віцебска Юры Грыга за тое, што дапамог міліцыі затрымаць аўтамабільных злодзеяў. 3 студзеня ўначы ён пачуў, як на адной з машын, што былі прыпаркаваныя у двары, спрацавала сігналізацыя. Выглянуўшы ў акно, мужчына ўбачыў дваіх хлопцаў, што корпаліся ў машыне ягонага суседа. Юры Грыга выклікаў міліцыю і расказаў супрацоўнікам праваахоўных органаў аб прыметах злодзеяў і аўтамабіля, на якім яны з’ехалі.
Па словах начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Найдзенкі, затрымалі аўтазлодзеяў па гарачых слядах. Да таго ж, гэта быў не першы крадзеж на іхнім рахунку.
Найдзенка: Пайшоў цэлы шэраг злачынстваў, на працягу пяці месяцаў гэтыя непаўнагадовыя абкрадалі транспартныя сродкі. На сёння ўжо каля дваццаці крадзяжоў з іх удзелам раскрыта.
Крадзяжы, паводле кіраўніка УУС, адбываліся на тэрыторыі Віцебска, Оршы і пасёлка Кастрычніцкі Віцебскага раёна.