Сапернікі БАТЭ ў Лізе Еўропы — "АЗ Алкмаар", "Дынама" (Кіеў) і "Шэрыф"
Лёсаванне групавога этапа футбольнай Лігі Еўропы 2010/2011 прайшло ў Манака. БАТЭ згуляе з ў групе Е з "АЗ Алкмаар" (Галандыя), "Дынама" (Кіеў), "Шэрыф" (Малдова). Агулам сфармаваныя 12 групаў па 4 каманды ў кожнай. Напярэдадні лёсавання ўсе 48 удзельнікаў групавога этапа былі падзеленыя на чатыры кошыкі ў адпаведнасці з клубным каэфіцыентам. Барысаўскі БАТЭ трапіў у трэці кошык і меў сярод камандаў, якія там апынуліся, самы малы каэфіцыент.
Матчы групавога этапу Лігі Еўропы адбудуцца 16 і 30 верасня, 22 кастрычніка, 4 лістапада, а таксама 1/2 і 15/16 снежня.
Матчы групавога этапу Лігі Еўропы адбудуцца 16 і 30 верасня, 22 кастрычніка, 4 лістапада, а таксама 1/2 і 15/16 снежня.