Сапёры размінавалі вясковыя могілкі
Жыхары вёскі Зорнае Баранавіцкага раёну, капаючы магілу на мясцовых могілках, натрапілі на міны.
Міны часоў Вялікай Айчыннай вайны выявіліся ў працоўным стане. Гэта вызначылі сапёры, якія прыбылі на месца небяспечнай знаходкі, паведамляе Intex-press. Усяго з магільнай яны дасталі пяць мін, якія вывезлі і знішчылі на палігоне.
Гэта не першы выпадак “мінавання” могілак у Беларусі. Каля трох год таму боепрыпасы знайшлі на цвінтары пасёлку Гарадзішча.