Сарказі абраны прэзідэнтам Францыі
Паводле першых афіцыйных звестак, кандыдат ад права-кансерватыўнай партыі Нікаля Сарказі абраны прэзідэнтам Францыі. Такія вынікі сталі вядомыя пасля падліку 22% галасоў, паведамляе
французскае радыё RTL. За Сарказі прагаласавалі 53,8% выбаршчыкаў,
Руаяль набрала 46,2% галасоў.