Сарказі: Французскія самалёты абараняюць Бенгазі ад Кадафі
Французскія Ваенна-паветраныя сілы абараняюць ад нападу войскаў Муамара Кадафі апору лівійскіх апазіцыянераў у Бенгазі.
З такой заявай выступіў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі па заканчэнні міжнароднай нарады па Лівіі ў Елісейскім палацы, перадае РІА "Новости".
Ён адзначыў, што французскія самалёты ўжо замінаюць паветраным нападам на горад. Іншыя французскія самалёты гатовыя дзейнічаць супраць бронетэхнікі, якая будзе пагражаць мірным жыхарам.